Міхаіла Лапунова пяты раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту



Апошні тэрмін яго чацвёртага адміністрацыйнага арышту павінен быў скончыцца 9 кастрычніка, але замест волі Міхаіл чарговы раз быў асуджаны па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Суддзя Алеся Осіпава прызначыла яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @ViasnaHomel.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі.

Сын Міхаіла – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў.