Хакеісты „Нёмана” перамаглі „Юнацтва” ў „беларускім класіка”
Матчам „Юнацтва” і „Нёмана” на „Чыжоўка-Арэне” завяршылася гульнявая праграма серады ў беларускай хакейнай экстралізе. Прынцыповыя супернікі з Менска і Гародні сустрэліся другі раз за тры дні – у панядзелак „Юнацтва” ўпэўнена перамамагло з лікам 4:0. Тады сталічныя хакеісты знялі амаль усе пытанні ўжо ў першым перыядзе, але ў гэты вечар закінутых шайбаў давялося чакаць значна даўжэй. Толькі на пачатку заключнай трэці лік адкрыў форвард мінчан Уладзімір Роўба, але ўсяго праз 25 секунд хакеіст „Нёмана” Андрэй Фяклістаў зраўняў лічбы. На 52-й хвіліне Арсень Каўгарэня зноў вывеў „Юнацтва” наперад, але незадоўга да сірэны ў гарадзенцаў зноў знайшоўся адказ: закінуў Арцём Восіпаў. Сустрэча перайшла ў авертайм, дзе перамогу „Нёману” прынёс Павел Баярчук – 3:2.
Раней „Віцебск” у гасцях абыграў „Магілёў” 5:3, а „Хімік” таксама на выездзе адолеў „Металург” 3:1.
„Мяшкоў Брэст” перамог гандбалістаў СКА ў цэнтральным паядынку чэмпіянату Беларусі
Гандбалісты клуба „Мяшкоў Брэст” з лікам 37:35 перамаглі мінскі СКА ў гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі. Доўгі час гульня на пляцоўцы сталічнага спарткомплексу „Уручча” ішла мяч у мяч і толькі за 8 хвілін да фінальнай сірэны берасцейцам удалося адарвацца ад супернікаў і перамагчы з розніцай у два мячы. На апошняй хвіліне сустрэчы мінчане двойчы зарабілі пенальці і абодва разы галкіпер гасцей Дзяніс Забалоцін адбіў кідкі. Таксама гандбалісты „Гомеля” адолелі ў Мінску БДУФК-СКА з – 28:27. У Гародні мясцовы „Кронан” быў мацней за гандбалістаў „Машэкі” з Магілёва – 33:29.
Салігорскі „Шахцёр” прайграў першы матч 1/8 фіналу Кубка Расеі па валейболе
Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” няўдала пачалі выступы на стадыі адной восьмай фіналу ў мужчынскім Кубку Расіі па валейболе. У супернікі „Шахцёру” па другім раундзе плэй-оф трапіўся паўфіналіст папярэдняга розыгрышу Кубка Расіі – белгарадскае „Белагор’е”. Серыю да дзвюх перамог адкрываў хатні для „гарнякоў” паядынак у Маладзечне. На жаль, зачапіць у гасцей хаця б адну партыю салігарчане не змаглі, хаця з кожным сэтам былі да суперніка ўсё бліжэй – 18:25, 20:25, 21:25. Вынік – 0:3 на карысць расейскай каманды. Паядынак у адказ паміж камандамі адбудзецца праз тыдзень у Туле.
Шымановіч прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў Тунісе
Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч завяршыла выступы ў адзіночным разрадзе турніру ў туніскім Манастыры з прызавым фондам 259 тысяч даляраў. У паядынку 1/8 фіналу беларуска саступіла бельгійцы Эліз Мёртэнс – 3:6, 2:6.
Украіна разглядае магчымасць байкоту ЧЕ па дзюдо з-за допуску ррасейцаў
Галоўны трэнер зборнай Украіны па дзюдо Віталь Дуброва пракаментаваў магчымы байкот чэмпіянату Еўропы з-за допуску расейцаў. «У пятніцу збяромся з кіраўніцтвам федэрацыі, будзем прымаць рашэнні наконт паездкі ці не. Спадзяваліся, што расейцаў усё ж не дапусцяць, адзначыў Дуброў. Раней 17 прадстаўнікоў Расіі атрымалі права выступіць на чэмпіянаце Еўропы па дзюдо, які пройдзе з 3 па 5 лістапада ў Францыі.
Бельгія гатова не дагульваць матч са Швецыяй, які спынілі з-за забойства двух фанатаў, і згодна на 1:1
Федэрацыя футбола Бельгіі не будзе настойваць на дагульванні матчу адбору Еўра-2024 супраць Швецыі, які быў спынены з-за забойства двух шведскіх заўзятараў у цэнтры Бруселя, дзе праходзіла гульня.
„У нейкі момант этыка і мараль павінны перамагчы», – сказаў у каментары газеце Le Soir кіраўнік дырэктар Бельгійскай асацыяцыі футбола Ману Лерой. Ён лічыць, што самым справядлівым рашэннем будзе зафіксаваць лік 1:1, які быў на момант спынення гульні.
Дарэчы Бельгія ўжо гарантавалі сабе выхад на Еўра-2024.
Беларускае Радыё Рацыя