У Верхнядзвінску мужчыну аштрафавалі за фота ў Tinder
15 гадоў таму
У Верхнядзвінску мясцовага жыхара аштрафавалі за «пікет», які, паводле версіі сілавікоў і райсуду, ён правёў у Tinder. Падрабязнасці гэтай справы распавядае віцебскі рэсурс @vitebsk_info.
На фота, якое мужчына апублікаваў у дадатку, прызначаным для рамантычных знаёмстваў, ён быў апрануты ў майку з «Пагоняй». У выніку на яго склалі пратакол за Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. А суддзя мясцовага суда Таццяна Кукліна аштрафавала мужчыну на 3330 рублёў. Майку па рашэнні суда павінны знішчыць.