Сунак прыляцеў у Ізраіль на наступны дзень пасля Байдэна
У Ізраіль прыляцеў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, каб сустрэцца са сваім ізраільскім калегам Біньямінам Нетаньяху.
Пра мэты такой сустрэчы і агульную сітуацыю ў Ізраілі распавёў грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:
– Каб арабскія краіны данеслі да Байдэна, а Байдэн ужо да Ізраіля пра праблемы з гуманітарнай сітуацыяй у Сектары Газа. А з іншага боку, каб яны націснулі на ХАМАС і ХАМАС пайшоў на спыненне агню, і каб вызваліў тых людзей, якія былі ўзятыя ў палон. Таму што і Егіпет, і Іярданія асудзілі гэты акт выкрадання людзей. Жыццё аднаўляецца. Вуліцы аднак яшчэ пустыя. Тым не менш, тыя крамы харчавання, якія маюць бомбасховішчы, яны аднавілі сваю працу. Скончыўся дэфіцыт. Заняткі не праводзяцца.
Днём раней у Тэль-Авіў прыляцеў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. У размове з ізраільскім прэм’ер-міністрам ён заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер падтрымліваць Іерусалім у яго барацьбе з ХАМАСам да апошняга.
Беларускае Радыё Рацыя