Аляксей Францкевіч: Працуем, бо рэжым Лукашэнкі кінуў беларусаў ва Украіне



У пачатку кастрычніка стала вядома, што ў Кіеве дэмантавалі частку мемарыяла, прысвечанага беларусам, якія загінулі падчас рэвалюцыі Годнасці і расейска-ўкраінскай вайны. Пазней у кустах недалёка ад вуліцы Грушэўскага знайшлі помнік Міхасю Жызнеўскаму. Усё гэта падштурхнула кіраўніка дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксея Францкевіча закласці новую ініцыятыву — Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне. Акрамя гэтага фонд вядзе шматбаковую працу па абароне правоў беларусаў ва Украіне і ладзіць мерапрыемствы па ўсёй краіне.

Пра дзейнасць фонда і новы Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці з Аляксеем Францкевічам пагутарыла Вольга Сямашка.

Аляксей Францкевіч: Я з’яўляюся кіраўніком фонда «Вільна Білорусь». Сваю дзейнасць мы вядзём ва Украіне з пачатку 2020 года. Фонд зарэгістраваны на пачатку 2020 года і з таго часу мы займаемся дапамогай беларусам. Займаліся эвакуацыяй, легалізацыяй, працаўладкаваннем, дапамогай атрымання польскіх гуманітарных віз. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну пачалі займацца дапамогай, у першую чаргу, у эвакуацыі беларусаў, потым перасяленцамі, бежанцамі, а потым пераключыліся на УСУ. Потым нарадзілася ідэя стварэння выставы «З Украінай у сэрцы», прысвечанай подзвігу беларускіх герояў, якія аддалі свае жыцці, пачынаючы з 2014 года. Потым уключыліся ў працэс перайменавання вуліц. Адкрылі музей ў Бучы. Зараз ідзе працэс яго фарміравання і напаўнення экспанатамі.

Цалкам размова:

З «Госцем Рацыі» – кіраўніком дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксеем Францкевічам, камунікавала Вольга Сямашка.