Фонд Mohnarte запрашае на прэзентацыю праекта мастачкі Разаліны Бусел «Межы і абмежаванні»



Фонд Mohnarte запрашае 20 кастрычніка а 16-й гадзіне на прэзентацыю праекта мастачкі Разаліны Бусел «Межы і абмежаванні».

Разаліна Бусел (нарадзілася ў 1990) — беларуская мастачка, цяпер жыве ў Польшчы. Яна працуе ў асноўным з керамікай, уключаючы ў свае працы гук, відэа, фатаграфіі, тэксты. У творах уздымаюцца праблемы міграцыі, сацыяльнай няроўнасці, трагічных падзей і звязаных з імі душэўных перажыванняў. У сваёй дзейнасці яна выкарыстоўвае тактыльныя адчуванні і слыхавое ўспрыманне.

«Межы і абмежаванні» — праблема, якой мастак займаецца тры гады. Ідэя праекта вынікае з тэмы фізічных і сімвалічных межаў і перашкод, якія ствараюць дзяржавы, а таксама сацыяльныя адносіны і абставіны. Візуальная канцэпцыя праекта заключаецца ў супастаўленні элементаў пахавальнага рытуалу і памежнай сімволікі, як своеасаблівай аналогіі пачатку жыцця на новым месцы і заканчэння жыцця на старым, а таксама цяжкасцей, звязаных з пераходам межы, прыняцце рашэння аб пераездзе і стрэс, звязаны з пачуццём няўпэўненасці, выкліканым жыццём у падвешаным стане.

Гутарку з мастачкай будзе весці Katarzyna Jasiołek, аўтарка кніг і тэкстаў пра дызайн і мастацтва.

Прэзентацыя праекта будзе дапоўнена «адкрыццём» прасторавай інсталяцыі Разаліны Бусел «Biała Palisada», якая нядаўна папоўніла калекцыю Mochnarte.