Унука легенды футбольнага менскага «Дынама» будуць судзіць па крымінальнай справе
13 гадоў таму
1 лістапада ў судзе Заводскага раёна Менска будзе разглядацца справа ў дачыненні да Артура Мустыгіна і Ягора Прытуліка. Ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.
Артур — трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск» і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі 5 жніўня і на «пакаяльным відэа» прымусілі «прызнаецца» ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
вясна