На Берасцейшчыне 20-ці асобам інкрымінуюць тэрарыстычную дзейнасць



20-ць – столькі цяпер налічваецца на Берасцейшчыне „асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Усе яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, – падрабязней распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– Пасля 2020 года КДБ масава пачаў уносіць туды беларусаў. Яны пачалі, калі не памыляюся са Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, блогера Антона Матолькі. Заўважных людзей з апазіцыі пачалі ўносіць у тэрарыстычны спіс, а пазней сталі дадаваць шараговых беларусаў.

Праваабаронца дадала, што да 2020 году ў спісе былі выключна чальцы такіх арганізацый як „Аль-Каіда”, „Ісламская дзяржава” і іншыя, хто трапляў у спісы тэрарыстаў па версіі Савету бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Беларускае Радыё Рацыя