Святлана Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце ў Інсбруку
Гэта адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў цэнтральнай Еўропы, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў бізнес і дзяржаўнага кіравання.
На выступ Ціханоўскай прыйшлі больш за 1000 чалавек, у тым ліку студэнты і выкладчыкі. З нагоды візіту Ціханоўскай універсітэт абвясціў запуск стыпендыяльнай праграмы для беларусаў пад ганаровым патранажам Святланы Ціханоўскай.
У межах праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па наступных кірунках „Бізнес і менеджмент”, „Прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак”, „Біятэхналогіі”, „Міжнародны менеджмент аховы здароўя”, „Менеджмент, камунікацыя і ІТ” ды іншыя. Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2024 году. Колькасць стыпендый не вызначаная і будзе залежыць ад колькасці атрыманых заявак.