У Беластоку прадставілі кнігу „Польскія дзеці ў краіне квітнеючай вішні”



Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-20_volha_siamashka_japan_szarejko_foty-14-cільвія-шарэйка-1024x771.jpg

У Музеі Памяці Сібіры прайшла прэзентацыя кнігі „Польскія дзеці ў краіне квітнеючай вішні” пра малавядомую гісторыю эвакуацыі польскіх дзяцей з Сібіры ў Японію стагоддзе таму.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-20_volha_siamashka_japan_szarejko_foty-1-cільвія-шарэйка-1024x771.jpg

Кажа аўтарка выдання Сільвія Шарэйка:

Для мяне найважнейшым быў сяброўскі жэст японцаў у бок Польшчы. Тое, што перадусім гэта запомнілі нашыя польскія дзеці, тое што яны выжылі і вярнуліся. Нягледзячы на тое, што адбывалася, дзеці памяталі любоў і дабрыню. Гэта кніга, якая была маёй ідэяй. У ёй ёсць фотаздымкі з польскіх і японскіх крыніцаў, успаміны спадара Генрыка Садоўскага, якія трапілі ў Музей Памяці Сібіры.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-20_volha_siamashka_japan_szarejko_foty-6-cільвія-шарэйка-1024x771.jpg

Важнасць выдання падкрэсліў амбасадар Японіі ў Польшчы Міядзіма Акіо:

– У гэтыя дні я рады знаходзіцца ў Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку. Як амбасадар Японіі ў Польшчы, увесь час думаю пра ўзаемаадносіны Польшчы і Японіі цягам гэтага стагоддзя. Калі польскія дзеці апынуліся ў Сібіры і знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Яны знайшлі сабе прытулак у Японіі, дзе былі ў бяспецы і пасля маглі зноў вярнуцца назад у Польшчу.

Прэзентацыю кнігі „Польскія дзеці ў краіне квітнеючай вішні” суправаджала таксама адкрыццё выставы, якая апісвае польска-японскія адносіны, супольную гісторыю дзвюх краін і музей пра польскіх, які размешчаны ў японскім порце Цуруза.

Беларускае Радыё Рацыя