Лукашэнка звольніў двух паслоў ва Украіне і Эстоніі



Двух паслоў звольніў Аляксандр Лукашэнка ўказамі ад 19 кастрычніка.

Ігар Сокал

Ігар Сокал вызвалены ад пасады пасла ва Украіне, Вячаслаў Качанаў – ад пасады пасла ў Эстоніі. Першы быў прызначаны 13 чэрвеня 2016 года, другі – 21 чэрвеня 2018-га. Абодва ўжо больш за год не працавалі ў краінах знаходжання. Сокал пакінуў Украіну менш як праз месяц пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў гэтую краіну.

Дарэчы, калі Сокал пакідаў Украіну, украінскі памежнік спрабаваў даць яму мяшочак з сімвалічнымі 30-цю срэбранікамі за здраду Украіны. Той адмовіўся прыняць манеты.

Качанаў быў адкліканы з Таліна „для кансультацый” год таму. Афіцыйны Талін не прызнае Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам Беларусі.

Крыніца: „Позірк”