У Варшаве прайшла сустрэча з удзельнікамі фотавыставы „Poza Krajem”
У Варшаве прайшла сустрэча з удзельнікамі фотавыставы „Poza Krajem”. Аўтары здымкаў – Кацярына Ігнашэвіч, Павел Савіцкі, Глеб Бурнашаў і Паліна Німаева – распавялі пра свае творы, прысвечаныя ідэнтычнасці і эміграцыі.
Пры гэтым адкрыццё выставы адбылося месяц таму, 27-га верасня. Пра тое, чаму было вырашана зрабіць дадатковую сустрэчу, распавялі арганізатары падзеі, фатографы Кацярына Ігнашэвіч і Павел Савіцкі:
– Не ўсе змаглі прыйсці на адкрыццё, таму мы вырашылі правесці яшчэ адну такую сустрэчу, ужо блізка да завяршэння сустрэчы, каб той, хто хацеў, той дайшоў. Аўтары яшчэ раз распавялі пра свае працы, людзі прыйшлі іх паглядзелі.
– Можна згадаць тое, што не было Глеба Бурнашова. Ён распавядзе пра свой праект. Ну так увогуле добра зрабіць, скажам так, аўтарскую экскурсію па выставе яшчэ раз.
„Гэтая падзея стала добрай нагодай, каб яшчэ раз сустрэцца адно з адным”, – дадалі арганізатары.
Выстава „Poza Krajem” працягнецца да 31-га кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя