У Італіі створана новае згуртаванне беларусаў для беларусаў «KrajBy»



Арганізацыя створана ў італ’янскім Рыме і яно плануе аказваць дапамогу беларусам, якія пераязджаюць у гэту краіну.

Пра мэты гэтай арганізацыі распавядае адна са стваральніц Ларыса Іўчык:

– Наша асноўная задача – дапамога беларусам, якія прыехалі сюды ў апошні час, дапамагчы ім інтэгравацца. Гэта пачынаючы з афармлення дакументаў, падача заяў, каму куды трэба, інтэрнацыянальная абарона для студэнтаў і гэтак далей.

Па словах Ларысы сярод сябраў арганізацыі ёсць як людзі, якія даўно прыехаўшыя ў Італію, так і пераехаўшыя за апошнія два гады:

– Самыя ветэраны ў гэтым гурце гэта я. Я беларуска родам з Менску, і жыву тут ужо 26 гадоў у Італіі. Пасля 2020 года я пазнаёмілася з многімі беларусамі, якіх раней не ведала. За апошнія 2 гады ў нашай групе прыбавілася больш за ўсё хлопцаў, якія прыехалі ў апошнія 2 гады.

Прадстаўнікі арганізацыі плануюць пісаць праекты на стварэнне дома для прыехаўшых у Італію беларусаў. А самі актывісты ўжо даўно прымаюць удзел у акцыях, якія ладзяць беларусы Італіі.

Беларускае Радыё Рацыя