Беларускія аўтары запрашаюцца ў «Школу маладога пісьменніка»



Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў чарговы набор у штогадовую «Школу маладога пісьменніка».

Падрабязнасці распавёў прэс-сакратар Саюза Ціхан Чарнякевіч:

– Гэта 11 раз. Асноўная частка гэта даслаць свае творы, хаця бы некалькі старонак, напісаць матывацыйны ліст, чаму вы хочаце паступіць і вучыцца, даслаць спіс кніг, якія на вас паўплывалі. Узрост пажаданы – да 35 год, але мы можам разглядаць і старэйшыя асобы. У нас цікавы фармат – сустрэчы з пісьменнікамі, перакладчыкамі. Пісьменнік фактычна нараджаецца на вачах у выкладчыкаў. Часам ён паляпшае свае пісьменніцкія здольнасці.

Бясплатнае навучанне ў Школе маладога пісьменніка працягнецца з лістапада 2023 г. па травень 2024 г. Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч. Заяўкі ў Школу прымаюцца да 28-га кастрычніка ўключна.

Падрабязнасці тут

Беларускае Радыё Рацыя