Акцыі каля Еўрапарламента ў Бруселі і Страсбургу
Анатоль Вайцяхоўскі – сябра партыі Народная грамада Статкевіча з актывістам Валянцінам Варышавым правялі акцыі ля Еўрапарламента ў Бруселі і Страсбургу. У тыя дні, калі там разглядалі беларускія пытанні.
Вайцяхоўскі і Варышаў напомнілі еўрадэпутатам пра палітвязня Мікалая Статкевіча, звестак пра якога няма ўжо доўгі час, кажа Анатоль Вайцяхоўскі:
– Для мяне Статкевіч – знакавая фігура, якая магла бы зрабіць многа карыснага для Беларусі. Цяпер мы пра яго нічога не ведаем: што з ім, жывы ён ці не? Трэба рабіць усё, каб палітвязні выходзілі.
Цалкам матэрыял:
Вайцяхоўскі і Варышаў лічаць, нягледзячы на цяжкую міжнародную абстаноўку, беларусам трэба быць больш настойлівымі і ініцыятыўнымі ў пошуку метадаў па вызваленні палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя