Валерый Кавалеўскі пра праект пашпарта
Размова ідзе пра месяцы, а не пра гады. Так працы над новым пашпартам Беларусі ацэньвае прадстаўнік па міжнародных справах, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Валерый Кавалеўскі.
Як у нашым эфіры абяцаў палітык, ужо цягам трох-чатырох месяцаў з’явяцца ўзоры дакументаў, якія на ўзгадненне адправяць у адпаведныя міністэрствы еўрапейскіх краін. Але яшчэ ёсць пытанні, якія трэба вырашаць у юрыдычным полі, кажа Валерый Кавалеўскі:
– Мы зараз вырашаем фундаментальныя юрыдычныя пытанні з гэтым праектам. На бліжэйшы час, я думаю, будуць нейкія дадатковыя навіны. Зараз таксама займаемся стварэннем спецыяльнага органа выдачы, які будзе спецыялізавацца менавіта на тым, каб былі забяспечаныя ўсе пытанні бяспекі. Што тычыцца вырабаткі дакументаў і захавання інфармацыі, якая будзе збірацца падчас дакументацыі беларусаў, якія будуць звяртацца за пашпартамі.
Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі – гэта палітычны адказ на запыт беларусаў за мяжой, якім ускладняецца жыццё. Напрыклад, пасля ўказу Аляксандра Лукашэнкі, які адмяняе замену пашпарту ў дыпламатычных прадстаўніцтвах за мяжой – беларусам, каб абмяняць пашпарт – трэба ехаць у Беларусь. А гэта не заўсёды бяспечна.
Беларускае Радыё Рацыя