Жодзінскія тарпедаўцы згулялі ўнічыю з „Нёманам” на старце 25-га тура чэмпіянату Беларусі



Футбалісты жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” згулялі ўнічыю з гарадзенскім „Нёманам” у хатнім паядынку 25-га тура чэмпіянату Беларусі. Сустрэча двух прэтэндэнтаў на прызавыя месцы прайшла ў роўнай напружанай барацьбе, але без вялікай колькасці галявых момантаў. Лік быў адкрыты толькі на 78-й хвіліне, калі Максім Краўцоў эфектным ударам забіў гаспадарам поля. Прапусціўшы мяч, тарпедаўцы ўсёй камандай пайшлі наперад, і на першай даданай хвіліне Кірыл Прамудраў аднавіў раўнавагу – 1:1. Сёння лідар першынства сталічнае „Дынама” прыме на сваёй арэне футбалістаў „Менска”.

Беларускія футбалісты стартуюць у кваліфікацыі юнацкага чэмпіянату Еўропы

Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) сёння стартуюць у першым кваліфікацыйным раундзе чэмпіянату Еўропы. У першым паядынку адборавай групы 7 у турэцкім горадзе Манаўгат беларусы сустрэнуцца з аднагодкамі з Шатландыі. Потым 24 кастрычніка падначаленыя Аляксандра Юрэвіча згуляюць з туркамі, а 27 кастрычніка завершаць турнір гульнёй з камандай Казахстана.

Павел Паўлючэнка правёў першы сухі матч за «Пахтакор»

Беларускі брамнік «Пахтакора» Павел Паўлючэнка адыграў «на нуль» хатні матч 22-га тура чэмпіянату Узбекістана супраць «Турана». Матч завяршыўся з лікам 3:0. Гэта быў другі матч для Паўлючэнкі ў форме «Пахтакора». Яго дэбют адбыўся 8 кастрычніка. Тады яго клуб саступіў у гасцях «Андыжану» 0:1. На дадзены момант «Пахтакор» ідзе на першым месцы ў табліцы, а «Туран» замыкае табліцу чэмпіяната.

Ягор Шаранговіч прыняў удзел у гасцявым выязным матчы „Калгары” супраць „Караліны”

Сустрэча завяршылася паражэннем „агеньчыкаў” з лікам 1:3. Беларус правёў на лёдзе 11 хвілін 26 секунд, выйграў адно з шасці ўкідванняў, здзейсніў адзін перахоп і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці „-1”. У цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Шаранговіч згуляў пяць матчаў, набраў 1 (0+1) ачко па сістэме „гол+пас”, паказчык карыснасці „-1”.

20 расейцаў і беларусаў заявілі на ЧС па каратэ ў якасці нейтральных спартсменаў

На ЧС-2023 па каратэ заявілі 20 прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў якасці нейтральных спартоўцаў.

Сярод беларусаў – Мікіта Кірыевіч (да 84 кг), Марыя Азарава (да 61 кг), Вераніка Баравік (ката), Аляксей Фурык (ката), Алег Мялехін (да 60 кг), Дэвід Нгуен (да 75 кг), Вольга Раманюк (да 68 кг) і Аляксей Водчыц (84 кг).

Турнір пачнецца 24 кастрычніка ў Будапешце.

Беларускае Радыё Рацыя