Лявон Вольскі: Беласток — гэта мой сентымент
У Беластоку 31-га кастрычніка адбудзецца прэзентацыя праекту Лявона Вольскага “Emihranty”. Што будзе ўяўляць сабой падзея, распавёў музыка.
— У Беластоку ўсіх чакае ў першым аддзяленні “Emihranty” — канцэптуальны праект пра розныя аспекты эмігранцкага жыцця, беларусы за мяжой. У другім аддзяленні залатыя шлягеры і гіты гурта VOLSKI, а таксама песні з эпохі ZET, N.R.M. — вядомых гуртоў, для якіх я калісьці пісаў. Вы самі разумееце: Тры чарапахі, Простыя словы, Песні пра каханне, Лёгкія-Лёгкія.
Тур, прысвечаны прэзентацыі праекту “Emihranty”, ужо распачаўся. Першы канцэрт адбыўся ў Варшаве пры ўдзеле Познаньскага Спеўнага Сходу і спявачкі Ketevan.
Акрамя выступу ў Беластоку, таксама наперадзе ў артыстаў – канцэрты ў Гданьску (23.10), Познані (24.10), Вроцлаве (25.10) і Кракаве (27.10).
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр прэзентацый.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя