У арт-рэзідэнцыі Mochnarte прэзентавалі праект „Межы і абмежаванні”



Разаліна Бусел — беларуская мастачка, якая працуе з керамікай, уключаючы ў свае працы гук, відэа, фатаграфіі і тэксты.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie IMG_8143-1024x768.jpg

Прэзентацыя яе праекта „Межы і абмежаванні”, прысвечанага сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, адбылася ў пятніцу, 20 кастрычніка, у арт-рэзідэнцыі Mochnarte, у вёсцы Махнатае:

– Прэзентацыя праекта „Межы і абмежаванні”, над якімі я працую некалькі гадоў. Таксама мы прэзентуем працу, якая называецца „Белы плот”, яна з парцаляны. Такія стылізаваныя памежныя слупы, якія падобныя да ідэальнага белага плоту за якім лепшае жыццё. Гэта датычыць міграцыі і пераезду.

У сваіх работах мастачка асэнсоўвае не толькі палажэнне беларусаў, якія вымушана бягуць з сваёй краіны, але і праблемы мігрантаў з краін Усходу. У праекце „Межы і абмежаванні” адлюстравана хісткасць правоў чалавека перад тварам бюракратыі і сістэмы.

Беларускае Радыё Рацыя