У Слоніме настаўніцу асудзілі за захоўванне кнігі па гісторыі



У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам асудзілі за захоўванне кнігі па гісторыі.

Згодна з пастановай суда, слонімскай настаўніцы прызначаны штраф у памеры 10 базавых велічынь (370 рублёў) з канфіскацыяй персанальнага камп’ютара за тое, што ў яе была кніга Анатоля Тараса „Краткий курс истории Беларуси IX—XXI вв.”, піша „Вясна”.

На судовым пасяджэнні жанчына распавяла, што прыкладна ў 2018 годзе набыла кароткі курс гісторыі Беларусі ў адной з кнігарняў для патрэб дачкі-школьніцы. Улетку яна прыбіралася ў кватэры і, убачыўшы гэтую кнігу ў добрым стане, вырашыла яе прадаць, як непатрэбную. Аб’ява было актыўная на працягу двух месяцаў. Пакупнікоў не знайшлося, у сувязі з чым кнігу яна, хутчэй за ўсё, здала ў макулатуру. Пра тое ж, што кніга прызнана „экстрэмісцкім матэрыялам”, нават не падазравала, адзначыла сланімчанка ў судзе.