Анонс перадачы “З Паляшша родам”: Міхал Мазало



Герой чарговай перадачы Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам»  – нараджэнец вёскі Чыжы, чалавек з «залатымі рукамі», некалі адзін з рабочых суднабудаўнічага завода ў Шчэціне ды ўдзельнік снежаньскіх пратэстаў 70-х гадоў мінулага стагоддзя Міхал Мазало.

З самага дзяцінства любіў рабіць лодкі, караблі, цягнула яго ў шырокі свет. Ва ўзрасце 17 гадоў  Міхал Мазало падпісвае дамову на працу ў суднабудаўнічым заводзе  «Stocznia im. Warskirgo” у  Шчэціне. Для  хлапчука з Чыжоў гэта і быў білет ў вялікі свет, пра які ён марыў:

Што з гэтага атрымалася, даведаемся з сустрэчы са спадаром Міхалам Мазало ўжо ў бліжэйшай перадачы з серыі “З Падляшша родам” у нядзелю 22-га кастрычніка ў 12.05 і ў 20.05. Паўтор – у суботу, 28-га кастрычніка ў 17.05 на хвалях нашага радыё.

Беларускае Радыё Рацыя