Палонны ўкраінскі праваабаронца стаў лаўреатам прэміі імя Ганны Франк



Украінскі праваабаронца Максім Буткевіч стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі імя Ганны Франк «за дзейнасць у абароне правоў чалавека і барацьбе з такімі праявамі, як ксенафобія і расізм».

Замест Максіма, які зараз знаходзіцца ў расейскім палоне, узнагароду атрымаў яго бацька Аляксандр, піша @byplradio.

Раней Буткевіча асудзілі да 13 гадоў калоніі — паводле следства, праваабаронца нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. З чэрвеня 2022 году мужчына знаходзіцца ў расейскім палоне.

Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з’яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.

вясна