Канцэрт беларускіх музыкаў у Варшаве
У нядзелю, 22 кастрычніка, у касцёле святога Аляксандра — новы канцэрт беларускіх музыкаў.
Дата: 22 кастрычніка. Час: 15.00 (час мясцовы).
Месца: царква святога Аляксандра, пл. Трох Крыжоў 10/14, Варшава.
У праграме — музыка Вольгі Падгайскай: струнны квартэт «Я ХАДЖУ ПА ЧУЖЫХ ДВАРАХ», а таксама п’есы для аргана сола. Струнны квартэт прагучыць упершыню ў канцэртным варыянце.
Назва квартэта ўзятая з радка з верша беларускага паэта Андрэя Хадановіча «Вечны сюжэт».
Выступаюць:
Вольга Падгайская — арган
Анастасія Пятрова — скрыпка
Кузьма Папакуль — скрыпка
Паліна Горбач — віяланчэль
Радаслаў Яроцкі — альт
Падчас канцэрта можна будзе ахвяраваць на гуманітарныя мэты.
Канцэрт стаў магчымы дзякуючы дапамозе ксяндза Вячаслава Барка.
Уваход вольны.