Старшыня Беларускага ПЭНа зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага



У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага.

Таццяна наведала Нью-Джэрсі, Нью-Ёрк, Вашынгтон, Маямі, Чыкага і Бостан, каб прэзентаваць кнігу «Алесь» і абмеркаваць сітуацыю ў беларускім культурніцкім сектары.

У гэтай кнізе сабраныя асабістыя ўспаміны Бяляцкага, артыкулы ў перыядычным друку, выступы на канферэнцыях і ў судах, а таксама лісты, напісаныя падчас зняволення, і шматлікія інтэрв’ю з беларускімі і замежнымі СМІ.

Сустрэчы былі арганізаваныя Валянцінай Трыгубовіч з Беларускай фундацыяй Крачэўскага пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы.

Беларускі ПЭН