Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗ і БелАЗ
Еўрапейскі суд у Люксембургу не стаў здымаць санкцыі з прадпрыемстваў МАЗ і БелАЗ, уведзеныя ў чэрвені 2021 года. Рашэнні былі вынесены судом 18 кастрычніка (МАЗ, БелАЗ), паведамляе reform.by.
МАЗ заяўляў, што не атрымліваў апавяшчэння аб уключэнні ў санкцыйны спіс, аднак суд устанавіў, што апавяшчэнне было адпраўлена.
Абодва прадпрыемствы заявілі, што іх назвы былі пазначаны ў дакументах ЕЗ з памылкай. Суд устанавіў, што памылкі ў першапачатковых актах не маглі перашкодзіць прадпрыемствам рэалізаваць сваё права на абарону.
МАЗ і БелАЗ таксама аспрэчвалі факт сваёй прыналежнасці дзяржаве. Яны заявілі, што прыналежнасць дзяржаве абумоўлена тым, што яны былі ўтвораны ў той час, калі Рэспубліка Беларусь была краінай з камуністычным рэжымам. Суд не палічыў гэты аргумэнт пераканаўчым.
МАЗ і БелАЗ лічылі, што нельга сказаць, што яны падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, бо яны не нясуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права рэжымам Лукашэнкі, але суд пастанавіў, што крытэр «падтрымка» з’яўляецца абгрунтаваным, паколькі прадпрыемствы ўяўляюць сабой значны крыніца даходу для рэжыму.
Суд пастанавіў пакінуць санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў у сіле. Яны таксама павінны аплаціць судовыя выдаткі.