Юрый Губарэвіч пра „кадравы рэзерв”
500 удзельнікаў „кадравага рэзерву” і гэта добрая лічба, так праграму ацэньвае яе каардынатар, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета Юрый Губарэвіч.
Далей працягваецца праца ў яе рамках, дзеля дасягнення мэты – падрыхтоўкі прафесіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы пасля дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Удзельнікі вызначыліся ў зацікаўленнях і працуюць, кажа Юры Губарэвіч:
– Сярод іх значная частка выказала зацікаўленасць у далейшай дзейнасці ў сферы знешняй палітыкі. Але ёсць тыя, хто абраў для сябе адукацыю і культуру. Ёсць тыя, хто цікавяцца прамысловасцю і эканомікай, шэраг іншых галінаў, такіх як лясная гаспадарка, або камунальная гаспадарка, там таксама ёсць людзі, якія ў гэтым зацікаўленыя. Адпаведна пад іх інтарэсы мы стараемся падбіраць тэматычныя праграмы і адукацыйныя візіты.
У планах кампаніі – абмен досведам і міжнародныя паездкі, бліжэйшыя па Польшчы і Літве. А таксама адукацыя: абвясцілі другі набор на навучальную анлайн-праграму. Першы такі курс „Кадравага рэзерву” летась паспяхова асвоілі 110 чалавек. Праграму рэалізуе Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя