Байкера Андрэя Іванюшына, які летам выйшаў з калоніі, хутка зноў будуць судзіць
Андрэй — байкер з Менска. Першы раз яго затрымалі 1 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ „Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. У выніку Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК).
26 лютага 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 2 чэрвеня 2023 года Андрэй выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні амаль 2,5 гады.
Андрэя зноў затрымалі напачатку жніўня. Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту. Стала вядома, што суд над ім адбудзецца 31 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Шаціла.
Крыніца: t.me/viasna96