У Варшаве адбыўся канцэрт беларускага гурта „Psycho Squad”
У Варшаве адбыўся канцэрт беларускага гурта „Psycho Squad”, які выконвае кампазіцыі армянска-амерыканскага бэнду „System of a Down”.
Імпрэза адбылася ў клубе Scena Chmielna і ўключала дзве часткі.
Пра сэт-ліст і стаўленне да міжнароднага калектыву распавядаюць удзельнікі „Psycho Squad” барабаншчык Ян і вакаліст Зміцер:
– Галоўныя хіты мы ўсе граем.
– Не толькі вядомыя песні. Мне падаецца, што ў такога гурта, як System of a Down няма невядомых песень. Нават тыя песні, якія ў іх недзе ў дэмках выходзілі, то ўсё адно ўсе ведаюць. Сутнасць не ў тым, каб граць менавіта System of a Down, бо мы гэтага яго выконвалі. Паколькі ўсе ў розных гарадах, то прасцей тое, што мы ўжо выконвалі, тым больш гэта ўсім падабаецца.
Канцэрт прайшоў пры моцнай падтрымцы аўдыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя