Унучка Якуба Коласа наведала Піншчыну
Унучка Якуба Коласа – Марыя Міцкевіч здзейсніла падарожжа па мясцінах звязаных з яе вядомым дзедам.
Днямі яна наведала Піншчыну, вёску Пінкавічы, дзе працуе літаратурна-краязнаўчы музей імя класіка. Тут напачатку ХХ стагоддзя настаўнічаў ды пачынаў рабіць крокі на літаратурнай ніве Колас. Госцю вельмі цікавіла, што захавалася ў вёсцы да чаго непасрэдна быў датычны народны пісьменнік.
Ёй распавялі, што некалькі экспанатаў трымаў у руках сам Якуб Колас:
– Шмат цікавых у нас экспанатаў. Напрыклад, у нас ёсць фотаздымкі з уласнага альбома Якуба Коласа, якія трымаў у руках сам вядомы пісьменнік, пясняр беларускага народа. У нас ёсць кнігі з дарчымі подпісамі дзяцей і ўнукаў Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Гэта, напрыклад, “У глыбіні Палесся” Тарас Гушча, дарэчы,адзін з псеўданімаў Якуба Коласа, 1931 года.
Дарэчы, другі дзядуля Марыі Міцкевіч – не менш знакавая постаць айчыннай літаратуры – Янка Маўр. Сёлета ягонае 140-годдзе, таму ў музеі зладзілі тэматычную вечарыну прысвечаную пісьменніку.
Беларускае Радыё Рацыя