У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі аб змене пераліку прафілактычных прышчэпак
Вакцынацыя супраць COVID-19 стане штогадовай і будзе праводзіцца ў перыяд верасень-снежань.
Пры гэтым вызначаны катэгорыі беларусаў для антыкаранавіруснай вакцынацыі. Вакцынаваць супраць каранавіруса будуць дзяцей ва ўзросце 5-17 гадоў з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.
Акрамя таго, будуць вакцынавацца дарослыя ад 18 гадоў і старэйшыя з хранічнымі захворваннямі, з імунасупрэсіяй. А таксама беларусы ад 60 гадоў і старэйшыя, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. У тым ліку ў пералік прафілактычных прышчэпак уключылі антыкавідныя для медычных і фармацэўтычных работнікаў і цяжарных жанчын.
Іншым асобам вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 будзе праводзіцца пасля звароту, – удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Пастанова набывае моц сёння.
Беларускае Радыё Рацыя