Ад палітвязня Аліневіча даходзіць мала звестак з турмы



Ад Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі, звестак з турмы даходзіць вельмі мала.  

„Трымаюць яго не ў адзіночнай камеры, але ўсё роўна сітуацыя з сувяззю складаная. Кожны месяц сядзіць у ШІЗА. Тэлефанаванняў і перадач, у тым ліку медычных, пазбаўлены. Лісты да яго даходзяць, але толькі ад сваякоў. І то з пераменным поспехам”, — паведаміла крыніца „Свабодзе”.

Да Мікіты Емяльянава, які амаль 4 гады знаходзіцца ў зняволенні, зноў не пускаюць святара каталіцкай канфесіі. „У камеры ён адзін. На здароўе не скардзіцца. Перапіска толькі з сям’ёй. Настрой нармальны. Трапляў у ШІЗА. Карыстаецца турэмнай бібліятэкай, але яму дагэтуль не перадалі кнігі, якія заказаў праз Белкнігу”, — паведамілі родныя палітвязня.

Беларускае Радыё Рацыя