Палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць дні народзінаў за кратамі



22 і 29 кастрычніка — у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны маюць Дзень народзінаў. Іван Бацюк і Генадзь Смірноў праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах:

– Палітвязень Іван Бацюк мае Дзень нараджэння 22 кастрычніка. Ён асуджаны па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса — абраза Лукашэнкі. Справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак. За кратамі мужчына знаходзіцца з сакавіка 2022 года. Прысуд — 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дасылаць лісты можна ў папраўчую калонію № 2.

У сваю чаргу палітвязень Генадзь Смірноў будзе мець Дзень народзінаў 29 кастрычніка. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак і артыкул 368 Крымінальнага кодэкса — абраза Лукашэнкі. Суддзя — Таццяна Жарко.  Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Павіншаваць з Днём народзінаў можна па адрасуе папраўчая калонія №17 горада Шклова.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя