Валерый Сахашчык: Грамадзянскай вайны ў Беларусі мы не дапусцім
Прадстаўнік па абароне і нацбяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык расказаў пра ўзаемадзеянне з украінскім кіраўніцтвам і прадставіў сваё бачанне будучыні Беларусі.
У прыватнасці, ён пракаментаваў словы Кірыла Буданава, які, па сутнасці, пахваліў Лукашэнку за тое, што той не дапусціў паўторнага прарыву з тэрыторыі Беларусі.
„Трэба прызнаць, што Украіна знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы. І нават гэты факт, увайшлі ці не ўвайшлі з Беларусі, з’яўляецца вельмі істотным для Украіны. Таму я магу зразумець Кірыла Буданава як генерала краіны, якая цяжка ваюе”, — адзначыў Валерый Сахашчык.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета лічыць, што на сённяшні дзень якая-кольвек стратэгія Украіны па Беларусі адсутнічае. Ён не выключае, што паміж беларускім рэжымам і ўкраінскім кіраўніцтвам можа існаваць кулуарная дамоўленасць пра тое, што Уладзімір Зяленскі не будзе падтрымліваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а Лукашэнка наўзамен не дапусціць паўторнага ўварвання з тэрыторыі краіны.
Крыніца: „Новы час”