Менск і Самарканд можа звязаць прамы авіярэйс
13 гадоў таму
Паміж Менскам і Самаркандам можа з’явіцца прамы авіярэйс. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Алега Андрэйчыка са старшынёй Камітэта па турызме пры Міністэрстве экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя і змянення клімату Узбекістана Умідам Шадзіевым.
На сустрэчы Андрэйчык звярнуў увагу на ролю лагістыкі ў павелічэнні колькасці турыстаў і падкрэсліў неабходнасць прапрацоўкі пытання адкрыцця прамых рэйсаў паміж Менскам і Самаркандам, паведамляе прэс-служба камітэта.