Сустрэча з Ганнай Кандрацюк у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры
13 гадоў таму
26 кастрычніка ў чацьвер у Беластоку пройдзе сустрэча з публіцысткай і аўтаркай кніг Ганнай Кандрацюк. А 18-й гадзіне ў Цэнтры праваслаўнай культуры (вуліца Святога Мікалая-5) адбудзецца прэзентацыя кнігі „У прысценку старога лесу” (гісторыі людзей, жыхароў, якіх падзяліла мяжа Белавежскай пушчы).
Кніга пабачыла свет сёлета ў выдавецтве Праграманай Рады тыднёвіка „Ніва”.
Сустрэчу з аўтаркай кнігі будзе весці Мікола Ваўранюк.
Запрашаюцца ўсе цікаўныя і ахвотныя!
Раней прэзентацыі прайшлі ў Студзіводах, Дубічах Царкоўных і Варшаве, а таксама ў Беластоку на клубе Beer&History.
Беларускае Радыё Рацыя
.