Міжнародная канферэнцыя „Sardečna zaprašajem” адкрылася дыскусіяй пра транспартную мабільнасць
Менская ўрбаністычная платформа распачала штогадовую міжнародную прафесійную канферэнцыю „Sardečna zaprašajem”. Першым паседжаннем стала анлайн-дыскусія па назвай «Бясшвоўнасць перасоўвання».
Галоўныя праблемы і выклікі для транспартнай мабільнасці ў Беларусі агучыў адзін з удзельнікаў:
– Магу толькі сказаць, што па транспартнай мабільнасці нейкага агульнага, якое б рэгулявала ўсе віды перасоўвання рознымі відамі транспарту, няма. У нас ёсць адзін рамачны закон, але гэты закон ніякім чынам не рэгламентуе вось гэтыя падрабязныя аспекты, пра якія мы казалі. Напрыклад, як змена відаў транспарту. То бок вельмі ўмоўныя лічбавыя паказальнікі транспарту, вельмі простыя, элементарныя, не арыентаваныя на чалавека.
Транспартная мабільнасць мае на ўвазе перасоўванне з аднаго месца ў іншае найболей зручным спосабам на асабістым ці грамадскім транспарце. Да падзей 2020 года ў Беларусі па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва „Польшча – Беларусь – Украіна” рэалізоўваліся праекты па паляпшэнні гарадской мабільнасці. Зараз яны цалком спыненыя.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя