Беларуска Яна Каладынска разам з амерыканкай Эшлі Лахей прайгралі кіпрска-мексіканскаму дуэту
Беларуска Яна Каладынска разам з амерыканкай Эшлі Лахей у першым раўндзе парнага разраду чэленджэра ў Тампіка (Мексіка, прызавы фонд — $115,000) прайгралі кіпрска-мексіканскаму дуэту Джорджана Шэрбан / Рэната Сарасуа — 4:6, 6:3. 25 кастрычніка Каладынска, якая займае 217 месца ў рэйтынгу ВТА, стартуе ў адзіночным разрадзе. Яе суперніца – прадстаўніца ЗША Варвара Лепчанка.
Маскоўскі „Спартак” сёння правёў гасцявы паядынак супраць „Амура”
Сталічныя хакеісты перамаглі з лікам 4:1. Беларускі форвард „Спартака” Шэйн Прынс адзначыўся ў гэтай сустрэчы закінутай шайбай і выніковай перадачай
Беларусы гуляюць з туркамі ў кваліфікацыі юнацкага ЧЕ па футболе
Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) сёння праводзяць другі паядынак адборавага турніру чэмпіянату Еўропы. У турэцкім горадзе Манаўгат каманда Дзмітрыя Караткевіча сустрэнецца з аднагодкамі з Турцыі. У першым туры спаборніцтваў кваліфікацыйнай групы 7 беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Шатландыі – 3:1, а казахстанскія і турэцкія футбалісты не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю – 1:1. У заключны гульнявы дзень, 27 кастрычніка, беларуская дружына будзе сапернічаць з казахстанскай камандай. У элітны этап кваліфікацыі юнацкага кантынентальнага першынства выйдуць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, а таксама пяць лепшых зборных, якія фінішуюць трэцімі.
У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах стартуе прэстыжны турнір серыі „Вялікага шлема” па дзюдо з удзелам беларускіх спартоўцаў
Удзел у спаборніцтвах прымуць 450 дзюдаістаў з 78 дзяржаў, нашу краіну на гэтым турніры прадставяць чацвёра атлетаў, якія выступяць у статусе нейтральных індывідуальных спартоўцаў. У склад беларускай каманды ўвайшлі двое мужчын і двое дзяўчат: Ягор Варапаеў (да 90 кг) і Даніэль Мукетэ (да 100 кг), а таксама Ксенія Даніловіч (да 52 кг) і Дар’я Канцавая (да 78 кг). Роўна месяц таму нашы дзюдаісты ў колькасці васьмі чалавек выступалі на турніры серыі „Вялікага шлема” ў Баку, але здабыць медалі не здолелі.
Беларускае Радыё Рацыя