Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў кансультацыі па стварэнні новага ўраду (абноўлена)
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў кансультацыі па стварэнні новага ўрада пасля выбараў.
На працягу двух дзён ён сустрэнецца з прадстаўнікамі ўсіх партый і кааліцый, якія прайшлі ў парламент. Сёння, 24 кастрычніка, прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі “Права і Справядлівасці”, а таксама “Грамадзянскай кааліцыі” – гэта два самыя буйныя палітычныя блокі. Заўтра адбудуцца кансультацыі з астатнімі палітычнымі сіламі.
Прадстаўнікі “Грамадзянскай кааліцыі”, “Трэцяй дарогі” і “Новай лявіцы” у першай палове дня правялі супольны выступ, на якім пацвердзілі гатоўнасць сфарміраваць новы кааліцыйны ўрад, а таксама заявілі, што падчас сустрэчы ў прэзідэнта на пасаду прэм’ер-міністра прапануюць Дональда Туска.
***
Падчас сустрэчы з дэлегацыяй Грамадзянскай кааліцыі не было зроблена ніякіх заяваў адносна таго, каму прэзідэнт плануе даверыць місію фармавання ўраду.
Раней была Сумесная заява лідараў дэмакратычных партый. Гаворыць Лідар грамадзянскай кааліцыі Дональд Туск:
Мы пацвердзілі гатоўнасць да поўнага супрацоўніцтва і гатоўнасць стварыць новую большасць – сказаў лідар Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Чакаецца, што заўтра прэзідэнт будзе размаўляць з лідарамі „Польшчы 2050”, Польскай сялянскай партыяй і Левымі сіламі. Справа датычыць пытання каму прэзідэнт даверыць місію фармавання ўраду.