Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава завяршыла свой канцэртны тур па Польшчы



Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава завяршыла свой канцэртны тур па Польшчы. Яна наведала вялікія і малыя гарады, дзе жывуць беларускія дыяспары ў тым ліку і Вільню.

Музычныя сустрэчы былі цёплымі і натхняльнымі, падчас якіх беларусы замежжа акуналіся ў чароўныя гукі родных песень, кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава:

Плённая гэтая вандроўка была і сустрэчы, таму што мы разам у кожным горадзе спявалі, танчылі разам, гулялі ў беларускія гульні. І я далучыла беларусаў да беларускай культуры, да танцаў, да спеваў. Што я заўважыла па слухачах, што два гады таму ў вачах дарослых беларусаў з’яўляліся слёзы. А ў гэтым годзе нават хлопчык 8-9 гадоў, сухаючы «Мой родны кут», выціраў вочы ад слёзаў.

Таццяна Грыневіч-Матафонава як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года. З 2020 толькі за межамі Беларусі. Таццяна просіць падпісацца на яе Ютуб-канал Таццяна Грыневіч-Матафонава. Там багата музычных твораў – як для дарослых, так і для дзяцей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя