Швецыя можа стаць чальцом НАТА ў канцы лістапада



Швецыя можа стаць чальцом НАТА ў канцы лістапада. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле інфармацыі агенцтва, на мінулым тыдні генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг разаслаў ліст краінам НАТА, у якім гаварылася, што Швецыя далучыцца не пазней за сустрэчу міністраў замежных спраў блока, прызначанаю на 28-29 лістапада.

Учора, 23 кастрычніка, стала вядома, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган унёс на разгляд у парламент пратакол аб уступленні Швецыі ў НАТА. Чакаецца, што ў бліжэйшыя тыдні парламент зацвердзіць яго. Таксама пратакол аб далучэнні Швецыі пакуль не ратыфікавала Венгрыя.