Перад пунктам пропуску «Каменны Лог» пачаўся рамонт дарогі



Перад пунктам пропуску Каменны Лог (літоўскі напрамак) праводзяцца рамонтныя работы (ад участка дарогі з колавым рухам да пагранперахода). У сувязі з гэтым рух транспартных сродкаў можа быць ускладнены,  папярэджвае Дзяржаўны памежны камітэт.

ДПК рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Таксама Памежны камітэт нагадвае, што з пачаткам рамонтных работ пакідаць транспартныя сродкі на гэтым участку дарогі забаронена.