Вялікі сольны канцэрт беларускага рэгі-гурта „Botanic Project”
У Варшаве 28 кастрычніка адбудзецца вялікі сольны канцэрт беларускага рэгі-гурта „Botanic Project”. Імпрэза прысвечаная выхаду альбома „Музыка сфер” і будзе ладзіцца пры падтрымцы Papa Bo Selektah.
“Да таго ж днямі мы адзначылі яшчэ адну важную дату – народзіны калектыву”, – зазначылі ўдзельнікі бэнду Клім Малажавы і Андрэй Багамолаў.
– 22 кастрычніка не круглая, але вельмі важная дата. У „Botanic Project” чарговы дзень народзінаў. Атрымліваецца 17 гадоў гурту. Так бы мовіць паўналецце. І запрашаем адзначыць гэтую падзею на варшаўскім вялікім канцэрце разам з намі.
Канцэрт гурта „Botanic Project” адбудзецца ў Варшаве на пляцоўцы “Scena Chmielna” (Nowy Swiat, 27a).
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя