Што варта ведаць прадпрымальнікам у Польшчы пра падаткі?



Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” правяла чарговую сустрэчу пад назвай «Што не ўлічвае ІП-нік пры выбары, як яму плаціць падаткі?”.  

На адзін з важных момантаў вызвалення ІП у Польшчы ад выплаты VAT (беларускі аналаг – НДС) распавяла вядоўца сустрэчы, юрыстка Лідзія Ражкова:

– Калі вы рэгіструецеся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, да атрымання выручкі 200 000 злотых вы можаце  не станавіцца VAT-плацельшчыкам. Але тут трэба разумець, што вось гэтая сакральная лічба 200 000 злотых размяркоўваецца прапарцыянальна году, разлічваецца ў днях. Напрыклад, у вас засталося 240 дзён. Вось вы зарэгістравалі кампанію, і да канца года засталося 240 дзён. Для таго, каб вызначыць вашую вось гэтую суму прапарцыянальную колькасці адпрацаваных дзён, вы павінны 200 000 падзяліць на 365 і затым памножыць на 240. Вось гэта і будзе ваша сума, пры перавышэнні якой вам ужо неабходна станавіцца VAT-плацельшчыкам.

Падчас паседжання анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” таксама тлумачыліся асаблівасці выбару сістэмы падаткаабкладання ў залежнасці ад формы і віду дзейнасці, а таксама падаткавыя моманты пераводу бізнесу з адной формы гаспадарання ў іншую.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя