Беларуска ў Ізраілі: Мы не можам дазволіць забіваць нас



Здымак ілюстрацыйны

Варта выходзіць на мітынгі супраць ХАМАСу і яго тэрарыстычных дзеянняў, а не ў падтрымку Палістыны і палестынцаў. Бо менавіта ісламісцкія радыкалы вінаватыя ў развязанай вайне, — у гэтым перакананая нашая сённяшняя Госця Рацыі, грамадзянка Ізраіля і Беларусі Адарка Яноўская. Падрабязней у гутарцы з Алісай Поль:

РР: Ці маглі б мы зараз акрэсліць, што адбываецца ў плане вайны? У якой яна стадыі? Якія самыя галоўныя навіны?

— У нас увесь Ізраіль напружана чакае пачатку наземнай аперацыі ў Газе. Мабалізавана вельмі шмат рэзервістаў. З сектара Газа тэрарысты ХАМАСа працягваюць інтэнсіўна абстрэльваць ракетамі цэнтр краіны. Сёння было некалькі залпаў па раёне Тэль-Авіву. Вакол гэтага гораду ёсць шмат гарадоў і вось па ім былі моцныя абстрэлы. Гавораць, мэтаю тэрарыстаў быў аэрапорт, але ён добра ахованы Супрацьпаветранай абаронай. Адначасна напружанасць застаецца на паўночнай граніцы, я яе бачу з акна, і штоноч чую як там працуе ізраільская артылерыя ў адказ на абстрэлы з паўднёвага Лівану. Людзей з поўначы Ізраілю эвакуавалі.

Мы бачым выявы, што паказваюць міжнародныя медыі, што паказваюць з сектара Газа. Шкада мірных грамадзянаў, але ХАМАС не спыняе сваіх абстрэлаў. Калі няма паліва ў больніцах, то ў ХАМАСа яно ёсць, каб перавозіць ракеты, каб абстрэльваць нас, таму амаль усе грамадзяне мяркуюць, што наземная аперацыя патрэбная. Мы не можам дазволіць забіваць нас, жанчын і дзяцей, мы не можам дазволіць, каб тое, што здарылася, паўтарылася.

Калі пачнецца наземная аперацыя, мажліва, пагоршыцца сітуацыя на паўночнай граніцы з Хезбалой, бо гэтая тэрарыстычная група з паўднёвага Лівану абяцала, што калі Ізраіль увойдзе ў Газу, то яна больш інтэнсіўна будзе ўцягвацца ў вайну. У яе вельмі вялікі ракетны патэнцыял, больш чым у бальшыні краінаў свету, апрача ЗША, Расеі, вялікіх краінаў. У іх агулам 150 тысячаў ракет, не ўсе сярэдняй і вялікай дальнасці, але і тыя, што праляцяць 40 кіламетраў, таксама могуць дасягнуць многіх вялікіх ізраільскіх гарадоў. Цяпер такое напружанае чаканне.

РР: Наколькі хутка можа адбыцца гэтая наземная аперацыя? І што кажуць, якія перадумовы, які пункт адліку?

— Кіраўнік Генштаба Ізраільскай арміі сказаў, што войска гатовае да наземнай аперацыі. Яны чакаюць загадаў ад палітычнага кіраўніцтва. Наколькі чула, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн стрымлівае Ізраіль, па-першае, каб атрымаць час для мажлівых перамоваў наконт закладнікаў, бо там 22 чалавекі, бальшыня з іх жанчыны, дзеці, сталыя людзі, ёсць людзі з ампутаванымі канцавінамі, ёсць маладзён, у якога няма часткі рукі, ёсць трох-чатырохгадовыя дзеці. Але ўсе разумеюць, што ХАМАС выкарыстоўвае закладнікаў для псіхалагічнага ціску, і каб адцягнуць пачатак аперацыі. Гэтак яны выкарыстоўваюць жыхароў Газы, як жывую абарону. Таму, калі яна можа пачацца, ніхто не кажа нейкай канкрэтнай даты. Яна можа пачацца сёння ўначы, ці заўтра ўначы. Мы штоноч спім у піжамах, каб у выпадку ракетнага абстрэлу, у нас была мажлівасць адразу падскочыць з ложку і бегчы ў сховішча. Так жывуць людзі ў цэнтры, бегаюць уначы. Калі пачнецца, ніхто не можа цяпер сказаць, акрамя вайскоўцаў, я думаю. Колькі будзе гэтая паўза, невядома.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Да іх адносіцца Іран, Хісбала, якую ён падтрымлівае таксама, і Хамас, і саюзнік і партнёр — Расея. Мы жывем як у часы 2-ой Сусветнай вайны і сфармавалася вось зла, і людзі з дэмакратычных краінаў павінны ёй супрацьстаяць, — дадала Адарка Яноўская.