На Гомельшчыне затрымалі 9 чалавек за „экстрэмісцкія” падпіскі
13 гадоў таму
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Сілавікі паведламілі аб затрыманні як мінімум 9 чалавек у Петрыкаве, Жыткавічах і Тураве.
Праўладны тэлеграм-канал „Ближе к звёздам” апублікаваў відэа з кадрамі затрыманняў, піша «Медиазона». На іх сілавікі выбіваюць дзверы ў кватэры і заломліваюць рукі затрыманым. Некаторых кладуць тварам у падлогу, а адно затрыманага выцягваюць з ложка. У роліку сілавікі паказваюць дзевяць чалавек, усе яны кажуць, што былі падпісаныя на „экстрэмісцкія” групы і каналы ў сацсетках.
Затрыманым пагражае крымінальная і адміністрацыйная адказнасць.
Беларускае Радыё Рацыя