Эксперт: Пры ўзвядзенні бар’ераў паміж краінамі варта перш зважаць на прыродныя сістэмы
Менская ўрбаністычная платформа працягвае працу міжнароднай прафесійнай канферэнцыі «Sardečna zaprašajem». Чарговым паседжаннем стала анлайн-дыскусія па назвай «Архітэктура межаў». На што стратэгічна важна зважаць дзяржавам пры ўзвядзенні бар’ераў на межах, адзначыў адзін з архітэктараў:
— Так і ёсць. Усякая мяжа стварае нейкае напружанне. Не ў плане кепскага, у плане, што там штосьці пачынае адбывацца. З гледзішча праекта, пытанне пра прыроду, мяжа застаецца мяжою, поглядамі не ўсе сустрэліся, а жабкі як будуць скакаць? Трэ рухацца ў бок таго, каб успрымаць людзей не толькі як карыстальнікаў усяго, а яшчэ і прыродныя сістэмы.
Вядома, што 11-га кастрычніка на чарговай сесіі Выканаўчай рады ЮНЕСКА беларускі бок выказаўся аб праблеме польскай сцяны на мяжы Белавежскай пушчы. Аднак пры гэтым з боку Беларусі працягваецца нагнятанне міграцыйнага крызісу: за апошнія дні на мяжы выяўлены целы двух мігрантаў. Адзін у балоце Белавежскай пушчы, другі ля чыгункі ў раёне Кляшчэляў.
Беларускае Радыё Рацыя