Volski. Прэзентацыя праекту «Emihranty» (Кракаў)
З нагоды новага праекта адбываецца вялікі прэзентацыйны тур па Польшчы.
Дата: 27 кастрычніка. Час: 20:00 (час мясцовы). Месца: Gwarek, Reymonta 17, Kraków.
Квіткі дасяжныя па спасылцы!
Стартавы кошт: ад 80 злотых.
Ідэя выспявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаінасці сама сабой — «Эмігранты», наш новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядае пра жыццё беларусаў у эміграцыі.
У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне.
У праекце ўзялі ўдзел: Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, KETEVAN, Павел Трыпуць, Познаньскі Хор «Спеўны сход» і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.
Арганізатары