Грузія: акцыі да „Ночы расстраляных паэтаў”



Беларусы, што жывуць у Грузіі, рыхтуюцца да акцыі „Ноч расстраляных паэтаў”. Акцыі адбудуцца ў Батумі і Тбілісі. У Батумі акцыя адбудзецца 28 кастрычніка а 20:30 у парку 6 Траўня (праз дарогу ад Аджарскага дому пісьменнікаў).

Кажа наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Беларусы Батумі правядуць акцыю на „Ноч расстраляных паэтаў”. Падчас акцыі згадаюць імёны рэпрэсаваных. Таксама прачытаюць вершы паэтаў, якія былі забітыя. Беларусы паставяць знічы да партрэтаў творцаў, якія былі рэпрэсаваныя ў 30-я гады 20-га стагоддзя.

Акцыю „Ноч расстраляных паэтаў” будуць ладзіць таксама і беларусы Тбілісі:

– У Тбілісі „Ноч расстраляных паэтаў” пройдзе ў музеі грузінскай літаратуры імя Леанідзэ. Гэта будзе вечар памяці паэтаў. Будзе згадана творчасць закатаваных культурных дзеячаў. Таксама будзе прадстаўлена выстава калажаў.

Чакаецца, што падчас акцыі ў Тбілісі таксама прагучаць відэазвароты ад вядомых паэтаў: Андрэя Хадановіча, Ганны Севярынец, Насты Кудасавай, Дзімтрыя Строцава. Таксама ўдзел у акцыі прымуць прадстаўнікі культуры Грузіі. Дырэктар музею Лаша Бакрадзэ распавядзе пра рэпрэсаваных грузінскіх паэтаў. Пачатак акцыі 28 кастрычніка а 18-й гадзіне

Беларускае Радыё Рацыя