Паўла Рэзановіча збіраюцца перавесці з калоніі на турэмны рэжым



Палітвязня Паўла Рэзановіча збіраюцца перавесці з калоніі на турэмны рэжым. Суд па замене рэжыму адбудзецца 30 кастрычніка 2023 года. Павел – юрыст. Ён пісаў ва ўсе інстанцыі скаргі, якія далей СІЗА не выходзілі. Магчыма, не змірыўся з тым, што яго зрабілі ўдзельнікам справы, якую сфабрыкавалі спецслужбы, кажа былы палітвязень Алег Кулеша, які доўгі час сядзеў разам з Паўлам у адной камеры ў Берасцейскім СІЗА:

Вельмі цудоўны чалавек, вельмі годны чалавек, вельмі разумны чалавек, адукаваны чалавек. Я бачыў як яго вазілі на допыты ў КДБ. Самае жудаснае, як яго катавалі. Яго і яго бацьку, маці. Ён пісаў розныя скаргі. Гэтыя лісты не ішлі нікуды.

На фота Алег Кулеша.

Паўла Рэзановіча асудзілі да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму і больш 25 000 штрафу. Адбываў тэрмін у Шклоўскай калоніі №17.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя