Поспехі беларускай незалежнай дыпламатыі ў Латвіі
Раней у Латвіі распрацавалі законапраект, згодна з якім хацелі забараніць знаходжанне транспарту з беларускімі і расейскімі нумарамі на тэрыторыі краіны. Цяпер забарона на беларусаў не дзейнічае. Гэта вынік сустрэчы прадстаўнікоў Ціханоўскай – Анатоля Лябедзькі і Віталя Малчанава з групай “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі.
“Мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадку пра грамадзян Беларусі з праекту закона аб дарожным руху”, – кажа Анатоль Лябедзька.
-Была добрая размова. Мы на пальцах тлумачылі, чаму тут нельга ставіць беларусаў і расейцаў у адзін нейкі спіс. Гэта стратэгічна няправільна. На канкрэтных прыкладах канкрэтных людзей мы спрабавалі давесці да іх гэту гісторыю. Нас пачулі. Нядоўга часу прайшло, як прыйшла навіна, што Беларусь з гэтых паправак да закону выкраслена. Мы цешымся, што ёсць вынікі.
А гэта рашэнне камісіі па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі выключыць з так званага “чорнага спісу” аўтамабілі з беларускімі нумарамі, паведамляюць у Офісе Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя